Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць вядучых краінаў рыхтуюцца да перамоваў з Іранам


Юкія Амана і Саід Джалілі
Юкія Амана і Саід Джалілі

Дэлегацыі Ірану і шасьці вядучых дзяржаваў рыхтуюцца да перамоваў па праблеме іранскіх ядзерных распрацовак, якія пачнуцца ў сераду ў Багдадзе.

Кіраўнік іранскага ядзернага ведамства Саід Джалілі, які ўжо знаходзіцца ў Багдадзе, выказаў спадзеў на «абнаўленьне супрацоўніцтва» зь міжнароднымі партнэрамі. Заходнія агенцтвы паведамляюць, што іранскі бок можа папрасіць аб зьняцьці міжнародных санкцый супраць Тэгерану — у абмен на допуск замежных інспэктараў на ядзерныя аб’екты Ірану.

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Юкія Амана ў панядзелак сустрэўся ў Тэгеране з іранскімі ўдзельнікамі перамоў, каб, як паведамляецца, «ацаніць іх гатовасьць» да супрацоўніцтва зь міжнароднымі інспэктарамі.

У перамовах з Іранам удзельнічаюць сталыя члены Рады бясьпекі ААН — Вялікабрытанія, Кітай, Расея, ЗША, Францыя, а таксама Нямеччына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG