Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пікеты супраць расейскіх клясаў у польскай школе забаранілі


Школа №36 у Горадні з польскай мовай навучаньня

Школа №36 у Горадні з польскай мовай навучаньня

Улады Горадні не дазволілі правесьці пікеты супраць зьмены моўнага рэжыму ў школе № 36 з польскай мовай навучаньня.

Адзін з падпісантаў Мечыслаў Яскевіч патлумачыў, што заява ў гарвыканкам падавалася на чатыры пікеты. Аднак прыйшла пісьмовая адмова: пікеты ня ўзгодненыя зь міліцыяй ды іншымі службамі.

Бацькі вучняў турбуюцца, бо ўлады плянуюць разьмясьціць у школе № 36 клясы з расейскай мовай навучаньня.

Улады спасылаюцца на перагружанасьць іншых школ у мікрараёне Дзевятоўка.

Школа з польскай мовай навучаньня была пабудаваная ў сярэдзіне 1990-х гадоў на грошы польскага ўраду. Заняткі ў ёй адбываюцца ў адну зьмену.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG