Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПЕРАВАЖНА БЕЗ АПАДКАЎ...

На працягу дня 23—29°С.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У судзе Савецкага раёну Менску пачнецца разгляд пазову супрацоўніцы Мазырскага НПЗ Марыны Цыбліенкі да палітыка Віктара Івашкевіча. Цыбліенка патрабуе 500 тысяч рублёў для кампэнсацыі маральных стратаў, якія нібыта нанесьлі ёй асабіста выказваньні Івашкевіча на тэму санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.

У офісе Партыі БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Георгія Лепіна і Івана Смоляра «Атомная энергетика — „мирный убийца“». Пачатак а 18.00.

У менскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Календы «Трохлітровая проза». Пачатак а 19.00.

У Гішпаніі плянуецца агульны страйк супраць закону, скіраванага на скарачэньне выдаткаў на адукацыю.

У Токіё пройдзе цырымонія адкрыцьця найвышэйшай у сьвеце тэлевежы Tokyo Sky Tree.

На Канскім кінафэстывалі — прэм’ера мастацкага фільму «Жыве Беларусь» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча.

У Баку адбудзецца першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Эўрабачаньне-2012».

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Міжнародны дзень біялягічнай разнастайнасьці.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1501 — у Вільні быў асьвечаны касьцёл сьвятой Ганны.

1848 — увайшоў у дзеяньне Дняпроўска-Бускі канал.

1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.

У гэты дзень нарадзіліся:

1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар, дырыгент, драматург, філёзаф.

1859 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Голмза і доктара Ўатсана.

1899 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

1900 — Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледнік літаратуры.

1907 — Алена Аладава, мастацтвазнаўца, з 1944 да 1977 дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.

1931 — Мая Яніцкая — беларуская мастацтвазнаўца.

У гэты дзень памерлі:

1671 — Аляксандар Казімер Сапега, рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1885 — Віктор Юго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Эўразьвяз разгледзіць дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

Дзьверы зь відам на Беларусь — яшчэ не адкрытыя, але зьлёгку прачыненыя

Зьняволены: «Асуджаных за 19 сьнежня ў калёніях сустрэнуць з павагай»

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мастацтва перастае быць мастацтвам, як толькі нашая сьвядомасьць пачынае ўспрымаць яго як мастацтва.

Рыхард Вагнэр
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG