Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўручыў ордэн Бароўскаму


Аляксандар Бароўскі

Аляксандар Бароўскі

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўручыў сёньня ордэн Пашаны генэральнаму дырэктару «БелаўтаМАЗа» — генэральнаму дырэктару «Менскага аўтамабільнага заводу» Аляксандру Бароўскаму.

«Грамадзкае прызнаньне, якое вы па праве заслужылі, павінна стаць арыентырам для нашых вытворцаў, ім варта раўняцца менавіта на вас», — сказаў Лукашэнка падчас уручэньня ўзнагароды.

У 2009 годзе Лукашэнка прызначыў Бароўскага дырэктарам Менскага аўтамабільнага заводу. У 2008 годзе былы кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» быў асуджаны да пяці гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Паводле прысуду, Бароўскаму было забаронена займаць адказныя пасады цягам 3 гадоў. Праз 9 месяцаў пасьля суду Бароўскі быў памілаваны Лукашэнкам.
XS
SM
MD
LG