Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляктабацылы засьцерагаюць ад дыярэі


Прабіётыкі — жывыя мікраарганізмы, што спрыяльна ўзьдзейваюць на здароўе чалавека і палягчаюць ход розных захворваньняў, — значна зьмяншаюць рызыку дыярэі, выкліканай антыбіётыкамі.


Гэта, як паведамляе ў рубрыцы Healthy Consumer газэта The New York Times, пацьвярджаюць вынікі 82 адпаведных навуковых дасьледаваньняў.

У большасьці з гэтых дасьледаваньняў праводзіўся аналіз віду ляктабацылаў, знойдзеных у ёгурце, сыры і іншых прадуктах. Аналіз засьведчыў, што ўжываньне прабіётыкаў зьмяншае частасьць разьвіцьця абумоўленай прыняцьцем антыбіётаў дыярэі на 42 працэнты.

Дасьледаваньні не далі пацьверджаньня, што нейкія з прабіётыкаў больш эфэктыўныя за іншыя і што які-небудзь гатунак ёгурту больш дзейсны за прабіётыкі, набытыя ў аптэцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG