Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 20 мільёнаў рублёў сабрана на выкуп з інтэрнэт-аўкцыёну выданьня Статуту ВКЛ 1588 году.

Дырэктар Музэю гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў паведаміў, што з патрэбных 4,5 тыс. даляраў (каля 36 мільёнаў рублёў) закладу на вечар 18 мая было пералічана 20 млн. рублёў.

Музэй папрасіў Нацыянальны банк дапамагчы набыць старадрук, паведаміў Бацюкоў БелаПАН.

Статут выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Цана — 45 тысяч даляраў ЗША.

Пры гэтым заклад у 10%, паводле папярэдняй дамовы з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў. Толькі пасьля гэтага лот будзе зьняты з аўкцыёну. Каб выплаціць астатнюю суму, даецца тры месяцы.

Па ўсім сьвеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданьняў Статуту.

Месцазнаходжаньне гэтых асобнікаў:

Вялікая Брытанія — 1

Літва — 6

Польшча — 6

Расея — 11

Украіна — 5

У Беларусі няма ніводнага асобніка.

Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненьне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сыстэмы Вялікага Княства Літоўскага. Па сутнасьці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Эўропе.

Статут 1588 году быў распрацаваны падканцлерам ВКЛ і старастам магілёўскім Львом Сапегам і выдадзены за ягоныя асабістыя сродкі ў друкарні, якую заснаваў у Вільні Пятро Мсьціславец на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў.

Вядомыя тры выданьні Статуту — у 1588, 1592–1593 і 1594–1595 гадох.

Адрас для пераліку грошай глядзіце ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG