Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над беларусамі ў Лібіі працягнецца 4 чэрвеня


«Асноўным вынікам сёньняшняга пасяджэньня стала тое, што наступнае пасяджэньне вырашана правесьці 4 чэрвеня», — заявіў кіраўнік консульскага аддзелу амбасады Расеі ў Трыпалі Ільля Самонін.

«На сёньняшнім пасяджэньні выступілі бок абароны і бок абвінавачваньня. Абвінавачваньне нашым (расейскім грамадзянам — „Свабода“) грамадзянам засталося ранейшым — гэта дапамога ў супрацоўніцтве з ранейшым рэжымам», — паведаміў дыплямат Інтэрфаксу.

Суд вырашыў, што да наступнага пасяджэньня арыштаваныя будуць утрымлівацца пад вартай.

Напярэдадні прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што беларускія дыпляматы намагаюцца, каб трох грамадзянаў Беларусі вызвалілі з-пад варты пад гарантыі амбасады ў Трыпалі на той час, пакуль ідзе судовы разбор.

«Гэта ўзгодненая пазыцыя трох амбасадараў — Беларусі, Расеі і Ўкраіны, чые грамадзяне цяпер знаходзяцца пад вартай. Дыпляматы прапануюць адпусьціць грамадзянаў сваіх краінаў пад гарантыі дыппрадстаўніцтваў, яны павінны знаходзіцца ў Лібіі да заканчэньня судовых слуханьняў», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Раней Савіных казаў, што «выстаўленае нашым грамадзянам абвінавачаньне не адпавядае рэчаіснасьці»:

«Беларускія грамадзяне па сваёй ініцыятыве ехалі ў Лібію, па цывільных кантрактах, каб працаваць на цывільных аб’ектах (...) Яны нават не прыступілі да працы, а ўсяго толькі перасеклі мяжу Лібіі».

27 жніўня 2011 году лібійскі паўстанцкі батальён «Кака» затрымаў 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі. Усіх зьвінавацілі ў тым, што яны рамантавалі вайсковую тэхніку, якая выкарыстоўвалася рэжымам Кадафі для «зьнішчэньня лібійскага народу».

3 верасьня іх вызвалілі з-пад арышту, аднак 6 верасьня зноў затрымалі.
XS
SM
MD
LG