Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленку этапавалі ў магілёўскую калёнію № 19


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Актывіст Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка этапаваны ў магілёўскую калёнію № 19.

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці вязьня Лідзія Каваленка са спасылкай на зьвесткі з віцебскай управы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС.
Сяргея Каваленку вывезьлі з Віцебскага СІЗА ў суботу, 19 траўня і сваякі ня ведалі, куды яго накіруюць.

Напярэдадні Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу вязьня на прысуд.


Сяргей Каваленка з 8 траўня зноў трымае галадоўку, пратэстуючы супраць прысуду.

Актывіста КХП БНФ спачатку пакаралі хатняй «хіміяй» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга, а потым за парушэньне адбыцьця «хіміі» прысудзілі да зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG