Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праблемныя крэдыты беларускіх банкаў за студзень-красавік вырасьлі ў 1,4 раза


Праблемныя крэдыты на 1 траўня 2012 году склалі 1,33 трыльёна беларускіх рублёў. За студзень-красавік яны павялічыліся на 41,1%.

У красавіку запазычанасьць вырасла на 3,3% пасьля росту на 20,3% у сакавіку, гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага банку.

Прычынай росту праблемных крэдытаў застаецца павелічэньне пратэрмінаваных валютных пазыкаў ва ўмовах нарошчваньня банкамі выдачы крэдытаў у замежнай валюце, з-за высокага кошту рублёвых крэдытаў, адзначае Інтэрфакс.

Сума праблемных валютных крэдытаў — 81,6 мільёна даляраў. За 4 месяцы яна павялічылася на 59,4%.

Праблемная запазычанасьць фізычных асобаў у беларускіх рублях складае 100,9 мільярда рублёў — рост на 1,1% за 4 месяцы, у замежнай валюце — $23,3 мільёна (зьніжэньне на 5,3%).

Праблемныя крэдыты — гэта крэдыты, выплаты па якіх затрымліваюцца, вярнуць грошы малаверагодна або немагчыма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG