Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы зьбіралі подпісы за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі


Збор подпісаў ініцыявалі супрацоўнікі тэлеканала TVN-24, які выпусьціў фільм пра выбух у менскім метро і яго наступствы. Інтэрвію для фільма дала Любоў Кавалёва, маці расталянага Ўладзіслава Кавалёва.

Маці і сястра Кавалёва 20 траўня вярнуліся з Польшчы, дзе некалькі дзен бралі ўдзел у тэлеперадачах і прэсавых канфэрэнцыях на запрашэньне польскага боку.

Любоў Кавалёва рсапавяла, што падчас сустрэчы з жонкай прэзыдэнта Польшчы Ганнай Камароўскай першая лэдзі выказалася за скасаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Спадарыня Камароўская выказала спадзяваньне, што на ўжываньне пакараньня сьмерцю будзе ўведзены мараторы.

Падчас сустрэчы з журналістаміт Любоў Кавалёва пракамэнтавла сюжэт ў расейскай тэлепраграме «Чалавек і закон».

Паводле Любові Кавалёвай, 17 траўня быў паказаны «брудны, заказны фільм», і яна шкадуе, што прыняла расейскіх тэлежурналістаў у сваім доме.

24 красавіка здымачная група наведалася да Кавалёвых, а назаўтра здымала віцебскіх сведкаў у справе пра выбух у менскім мэтро, якіх адмыслова запрашаў абласны сьледчы камітэт. Таму ў здымках узялі ўдзел толькі «патрэбныя» сьведкі, хоць відэасюжэт анансаваўся як «інфармацыйная бомба» з эксклюзіўнымі матэрыяламі ўласнага разсьледваньня, кажа Кавалёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG