Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: апазыцыянэры ізноў перанесьлі лягер


Уладзімір Жырыноўскі наведвае лягер пратэстоўцаў на Арбаце, 19 траўня, 2012
Уладзімір Жырыноўскі наведвае лягер пратэстоўцаў на Арбаце, 19 траўня, 2012

"Народныя гуляньні" не спыняюцца ў Маскве ўжо амаль два тыдні, нягледзячы на разгоны і затрыманьні.

У Маскве актывісты, якія працягваюць акцыі ў межах кампаніі "За сумленныя выбары", пакінулі Арбат і перамясьцілі свой лягер да мэтро Барыкадная. Пра гэта паведамляюць у Твітэры ўдзельнікі акцыі.

Дэпутат Дзярждумы РФ ад партыі "Справядлівая Расія" Дзьмітрый Гудкоў піша, што на Барыкандный сабралася ўжо шмат народу. Каардынатар руху "Белы аўтазак" Вадзім Дзергачоў адзначае, што на новым месцы пакуль усё спакойна.

"Народныя гуляньні" не спыняюцца ў Маскве ўжо амаль два тыдні, нягледзячы на разгоны і затрыманьні. За гэты час удзельнікі акцыі некалькі разоў мянялі месца лягеру.
У амэрыканскім горадзе Чыкага адкрыўся саміт НАТА. Ён будзе доўжыцца два дні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG