Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Італіі мог быць актам “адзіночкі”


Выбух у жаночага ліцэя ў італьянскім горадзе Брындзізі быў, хутчэй за ўсё, “актам тэрарыста-адзіночкі”, -- заявіў сёньня гарадзкі пракурор Марка Ды Напалі, які вядзе расьследаваньне.

У выніку выбуху бомбы, закладзенай у смецьцевым кантэйнэры каля будынку школы, у суботу раніцай загінула 16-гадовая вучаніца, яшчэ 6 чалавек былі параненыя.

Паводле пракурора, пакуль не пацьвярджаецца вэрсія аб тым, што за тэрактам стаіць арганізаваная злачыннасьць. Затрыманы падазраваны ў датычнасьці да выбуху. Расьследаваньне працягваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG