Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленку вывезьлі ў невядомым накірунку

  • БелаПАН

Сяргей Каваленка этапаваны зь віцебскага сьледчага ізалятара № 2 невядома куды, паведаміла БелаПАН ягоная жонка.

"Спрабавала дамагчыся спатканьня. Спатканьня не далі, сказаўшы, што нібыта не прыйшлі нейкія дакумэнты Хоць па законе нам спатканьне павінны даць. Сёньня (на вечар 19 траўня – Свабода) я прыйшла, а мне кажуць: яго тут ужо няма ...” -- распавяла Алена Каваленка. У якую калёнію муж, ёй не паведамілі.

Алена Каваленка адзначыла, што, калі падыходзіла да СІЗА, адтуль выяжджалі чатыры машыны, якімі звычайна адпраўляюць зьняволеных на этап. "Магчыма, Сяргей быў у адной зь іх, - выказала здагадку яна -. У панядзелак адвакат будзе высьвятляць, куды яго павезьлі".
XS
SM
MD
LG