Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чыкага пачаўся саміт НАТА


У амэрыканскім горадзе Чыкага адкрыўся саміт НАТА. Ён будзе доўжыцца два дні.

Галоўная тэма, якую будуць абмяркоўваць лідэры 28 краінаў-членаў Паўночнаатлянтычнага саюзу -- сытуацыя ў Аўганістане. Чакаецца, што на саміце будзе ўхваленая стратэгія дзеяньняў пасьля вываду міжнародных сілаў з гэтай краіны ў 2014 годзе. Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн перад самітам выступіў за тое, каб вайскоўцы НАТА і пасьля вываду асноўных сілаў працягвалі навучаць аўганскіх вайскоўцаў і аказваць ім дапамогу.

У Чыкага будзе абмяркоўвацца і разгортваньне сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе, супраць якога выступае Масква.

Чакаецца, што сёньня ў горадзе пройдзе масавая акцыя пратэсту супраць саміту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG