Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі саміту "вялікай васьмёркі", які прайшоў у Кэмп-Дэвідзе - рэзыдэнцыі прэзыдэнта ЗША - прынялі выніковую дэклярацыю.

За два дня працы саміту лідэры васьмі дзяржаў абмеркавалі праблемы міжнароднай бясьпекі, сытуацыю ў сусьветнай эканоміцы, пытаньні дапамогі Аўганістану і краінам Афрыкі.

У дэклярацыі зьмяшчаецца заклік да Ірану даць адказы на ўсе пытаньні, зьвязаныя зь яго ядзернай праграмай. Выказваецца падтрымка міжнароднаму пляну мірнага ўрэгуляваньня ў Сірыі. Закранаючы сытуацыю ў эўразоне ў сувязі з пазыковым крызысам у Грэцыі, лідэры краін "васьмёркі" падкрэсьлілі, што выступаюць за захаваньне членства Грэцыі ў зоне эўра. Сярод рашэньняў, прынятых на саміце - стварэньне альянсу за харчовую бясьпеку з мэтай дапамогі ў разьвіцьці сельскай гаспадаркі Афрыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG