Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лягеры пратэстоўцаў у Маскве: паліцыя разганяе, актывісты ладзяць новыя


Лягер апазыцыі на Арбаце, 19 траўня 2012
Лягер апазыцыі на Арбаце, 19 траўня 2012

Прынятае рашэньне перамясьціць лягер пратэстоўцаў, аднак, пакуль не ясна, куды

У Маскве на Арбаце праходзіць сход удзельнікаў акцыі ў межах кампаніі "За сумленныя выбары».

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, на так званай «асамблеі» прынятае рашэньне перамясьціць лягер пратэстоўцаў, аднак, пакуль не ясна, куды. Адзін з варыянтаў – Балотная плошча. Гэтае пытаньне вынесена на галасаваньне.
Цяпер на Арбаце знаходзіцца каля 200 актывістаў. Недалёка прыпаркаваны аўтазак, за тым, што адбываецца назіраюць некалькі паліцэйскіх.

Напярэдадні паліцыя разагнала лягеры актывістаў на Кудрынскай плошчы і Нікіцкім бульвары, затрыманых было некалькі дзесяткаў. Пасьля гэтага пратэстоўцы перамясьціліся на Арбат, дзе ўжо сёньня былі затрыманыя прыкладна 15 чалавек, у тым ліку – выпадковыя мінакі, якія не маюць дачыненьня да бестэрміновай акцыі супраць палітыкі расейскіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG