Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка на спатканьнях ні разу ня бачыла Бяляцкага здаровым


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі на здароўе ня скардзіцца, але падчас кожнай сустрэчы прастуджаны, заўважаюць сваякі праваабаронцы.

Натальля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, 18 траўня бачылася зь ім ў Бабруйскай калёніі, дзе праваабаронца адбывае свой тэрмін ў 4,5 году зьняволеньня. Натальля кажа, што муж ні на што ня скардзіцца, але адносна таго, што са здароўем у яго усё добра, яна мае сумневы.

«Атрымліваецца так, што колькі разоў я прыяжджала на спатканьні, кожны раз ён ці пачынае захворваць, кашляе, ў яго баліць горла, ці выходзіць з хваробы. Не выключэньне і гэты раз. Але сам ён гаворыць, што ўсё ў яго нармальна».

Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага асудзілі паводле артыкулу аб утойваньні прыбыткаў у вялікім памеры. Палітвязень сваёй віны не прызнае і кажа, што грошы, якія ён атрымліваў з-за мяжы, ішлі на дапамогу пацярпелым ад беларускага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG