Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы Эўропы працягнуць кампанію «Не гуляй з дыктатарам»


Восем праваабарончых арганізацый з Чэхіі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Славакіі, Швэцыі і Швайцарыі глыбока расчараваныя тым, што Міжнародная фэдэрацыя хакею 18 траўня на сваім агульным сходзе ў Хэльсынкі пацьвердзіла, што Беларусь будзе прымаць у 2014 годзе Чэмпіянат сьвету па хакеі.

«Мы лічым, што правядзеньне Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі будзе падтрымліваць і легітымізаваць рэжым, які парушае правы чалавека. Таму мы будзем працягваць нашу кампанію „Не гуляй з дыктатарам“, пакуль Міжнародная фэдэрацыя хакею не адменіць сваё рашэньне аб правядзеньні Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў, апублікаванай на сайце www.minsk2014.no.

Пад заявай падпісаліся прадстаўнікі васьмі праваабарончых арганізацыяў:

  • Östgruppen (Швэцыя)
  • Нарвэскі ПЕН-цэнтар
  • Нарвэскі Хэльсінскі камітэт
  • Libereco (Швайцарыя)
  • «Правы чалавека ў Беларусі» (Нямеччына)
  • «Чалавек у нядолі» (Чэхія)
  • «Грамадзянская Беларусь» (Чэхія)
  • «Людзі ў небясьпецы» (Славаччына)
XS
SM
MD
LG