Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад у выгнаньні і адзінства апазыцыі: Барадач супраць Лябедзькі


Што азначае заклік міністра замежных справаў Літвы Ажубаліса да стварэньня альтэрнатыўнага цэнтру сілы ў Беларусі? Ці можа стаць такім цэнтрам Рада БНР? Якія пэрспэктывы аб’яднаньня беларускай апазыцыі?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны эмігрант, палкоўнік спэцназу ў адстаўцы Ўладзімер Барадач, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і літоўскі палітоляг Віціс Юрканіс.

Перадача выйдзе ў эфір у нядзелю, 20 траўня, а 18-й гадзіне.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы.

Уладзімер Барадач

Уладзімер Барадач

Барадач: Пасьля выбараў 2010 году краінай кіраваў нелегітымны прэзыдэнт, пераходны ўрад меў бы такую ж легітымнасьць, як Лукашэнка...

Мы ствараем аргкамітэт, а не ўрад...

Хто нас выбіраў? Нас выбраў час...

Мы шукаем свайго Гаўла...

Дасягнуў кропкі кіпеньня розум прафэсіяналаў: Віка, Ажубаліса і менш рангам — Барадача...

Ці можа перамагчы апазыцыя на чале зь лідэрамі, падкантрольнымі КДБ?..

Немагчыма казаць пра легітымнасьць пры барацьбе з дыктатурай...

Заява вядомых людзей пра тое, што ўрадам у выгнаньні можа быць толькі Рада БНР — той выпадак, калі гэтых вядомых людзей маёр КДБ, не выходзячы з кабінэту, прымусіў працаваць на Лукашэнку...

Мы гатовы шчыльна працаваць з Радай БНР...


Віціс Юрканіс

Віціс Юрканіс

Юрканіс: Ажубаліс не казаў пра пераварот ці сілавы варыянт. У яго інтэрвію я ўбачыў разгубленасьць адносна таго, як працаваць зь Беларусьсю далей. Там я ўбачыў заклік да беларускай апазыцыі аб’яднацца, а не хадзіць паасобку па эўрапейскіх кулюарах...

Мы бачылі ў апошнія гады, што калі міністра замежных справаў Літвы наведае Анатоль Лябедзька, то пасьля і «Хартыя» павінна туды пайсьці. Кожны ходзіць паасобку са сваімі плянамі...

Сапраўды быў літоўскі ўрад у выгнаньні, ён падтрымліваў працэс, але ня ён быў той сілай, якая прывяла да пераменаў. Я мяркую, што ніякая новая структура ў Беларусі ня вырашыць праблемы, якія не вырашаюцца 18 гадоў...


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лебедзька: Прапанова Ажубаліса і ініцыятыва Барадача — гэта якраз той выпадак, калі мухі асобна, а катлеты — асобна. ...

Сапраўды патрэбны моцны цэнтар, які змог бы прымусіць улады вярнуцца хаця б у сытуацыю 1999 году, калі быў рэальны перамоўны працэс пры пасярэдніцтве місіі АБСЭ....

Былі вельмі добрыя прыклады аб’яднаньня — прэзыдэнцкія выбары 2001 і 2006 гадоў, адзіны сьпіс кандыдатаў на выбарах 2008 году...

Эмігранты могуць сабрацца, выпіць тэкілы ці віскі і стварыць што заўгодна...

Калі мы хочам знайсьці свайго Гаўла, АГП прапануе працэдуру праймэрыз. Да прэзыдэнцкіх выбараў засталося 3 гады...

Наяўнасьць Рады БНР — доказ таго, што наша гісторыя пачынаецца не з абраньня першага прэзыдэнта...

Нейкія прыкметы легітымнасьці ёсьць у Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG