Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя шукае гаспадароў «дрэва эканамічнага цуду»


«Дрэва эканамічнага цуду»

«Дрэва эканамічнага цуду»

Берасьцейская міліцыя праводзіць праверку паводле акцыі актывістаў «Гавары праўду», якая адбывалася пад назвай «Дрэва эканамічнага цуду».

Грамадзкі актывіст Аляксей Коўтун быў выкліканы ў міліцыю, дзе распытвалі пра акцыю «ў якасьці сьведкі». Выклік міліцыянты аргумэнтавалі тым, што Коўтун даваў камэнтары пра гэтую акцыю журналістам:

«Мне паказалі раздрукоўку артыкулу з інтэрнэту і фотаздымкі акцыі. Там быў камэнтар ад майго імя. А потым сказалі, што па гэтым факце яшчэ вядзецца праверка, і мне потым паведамяць пра яе вынікі».

Спадар Коўтун удакладніў у міліцыянта, што праверка праводзіцца па адміністрацыйным артыкуле «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня».

Падчас згаданай акцыі на Савецкай вуліцы было «пасаджана дрэва», на якім замест лісьця віселі грошы і «лятарэйныя білеты» з выявай казачнага пэрсанажа Бураціна. Акрамя таго, да дрэва быў прымацаваны плякат з выявай Бураціна і надпісам «Дрэва эканамічнага цуду».
XS
SM
MD
LG