Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі атрымаў узнагароду Дзярждэпу ЗША


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Сёлетнюю ўзнагароду Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасьць ў пытаньні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону.

Беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў сёлетнюю ўзнагароду абаронцы правоў чалавека, якую штогод выдзяляе Дзярждэпартамэнт ЗША, паведамляе амэрыканскае замежнапалітычнае ведамства.

"Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў або недзяржаўныя арганізацыі, якія, будучы пастаўленыя ва ўмовы урадавых рэпрэсіяў, прадэманстравалі выбітную мужнасьць і вядучую ролю ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі", – гаворыцца ў прэсавым рэлізе.

"Алесь Бяляцкі адважна выступаў адвакатам ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем'яў, нягледзячы на цкаваньне з боку ўраду Беларусі. У якасьці заснавальніка "Вясны", адной зь вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі, Бяляцкі забясьпечваў ахвяр перасьледу юрыдычнай і практычнай дапамогай і выконваў ролю ключавой крыніцы інфармацыі адносна парушэньняў правоў чалавека.

У гэты момант ён зьяўляецца палітвязьнем і адбывае урэмнае зьняволеньне тэрмінам чатыры з паловай гады за сваю праваабарончую дзейнасьць", – нагадвае Дзярждэп.

Сёлетнюю ўзнагароду Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасьць ў пытаньні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону. Гэтая арганізацыя былі адзначаныя за эфэктыўную абарону правоў чалавека сэксуальных меншасьцяў. У заяве адзначаецца, што дзейнасьць актывістаў Кааліцыі нярэдка зьвязана для іх са значнай асабістай небясьпекай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG