Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка будзе прадстаўляць Беларусь на канфэрэнцыі ААН у Бразыліі


Рыё-дэ-Жанэйра

Рыё-дэ-Жанэйра

На канфэрэнцыі ААН па ўстойлівым разьвіцьці, якая адбудзецца ў чэрвені ў Рыа-дэ-Жанэйра Беларусь намераны прадстаўляць Аляксандар Лукашэнка.

Пра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН з спасылкай на першага намесьніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Віталя Куліка. Паводле чыноўніка, ў Рыа-дэ-Жанэйра зьбяруцца лідэры краінаў і ўрадаў, каб абмеркаваць рух да ўстойлівага разьвіцьця і замацаваць курс на «зялёную эканоміку».

Увесну 2010 году Аляксандар Лукашэнка ўжо наведваў Бразылію з афіцыйным візытам. Туды кіраўнік Беларусі прыляцеў пасьля візыту ў Вэнэсуэлу.
XS
SM
MD
LG