Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад восені беларусы, якія наведаюць Польшчу, змогуць атрымаць турыстычную візу бясплатна, калі купяць квіток на опэру або канцэрт у новазбудаванай Падляскай опэры і філярмоніі ў Беластоку.

«Наша мэта — прапагандаваньне сярод беларусаў культурнага багацьця Беластоку і ўсяго рэгіёну, у тым ліку высокага мастацтва ў новай сядзібе» — цытуе Рабэрта Скальмоўскага, дырэктара Падляскай опэры і філярмоніі, беластоцкая газэта «Kurier Poranny».

Новазбудаваная Падляская опэра і філярмонія мае пачаць сваю дзейнасьць пад канец верасьня. Кожная асоба, якая ў турыстычным бюро набудзе квіток на культурнае мерапрыемства ў падляскай опэры, атрымае польскую візу бясплатна.

«Мы маем на ўвазе комплексную турыстычна-культурную прапанову. Гэта будзе вялікая палёгка, асабліва для палякаў, якія жывуць на Ўсходзе, і для беларускай інтэлігенцыі. Гэта можа быць культурнае адкрыцьцё нашых межаў» — дадае Рабэрта Скальмоўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG