Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг набліжаецца да адміністрацыі прэзыдэнта


У Музэі сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, які мае адчыніцца ў Менску ў чэрвені, сярод экспанатаў будзе бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміў загадчык музэю Сяргей Бяспанскі.

«Зразумела, пасьля адкрыцьця ўсё пабачыце. Мы абапіраемся толькі на гістарычныя факты. Там і „Пагоня“, і бел-чырвона-белы сьцяг, і сучаснае, усё ёсьць. Усё ад 90-х гадоў, ад абвяшчэньня незалежнасьці нашай краіны. Мы — філія Нацыянальнага гістарычнага музэю і стаім на пазыцыях гістарызму. Гэта музэй XXI-га стагодзьдзя. Такога кшталту музэяў у Беларусі не было».

Музэй будзе разьмяшчацца ў будынку на Кірава, 43, які прымыкае да адміністрацыі прэзыдэнта.

Загадчык музэю Сяргей Бяспанскі раней загадваў Домам-музэем І зьезду РСДРП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG