Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КС: перавышэньне колькасьці мітынгоўцаў — не падстава для штрафу


Канстытуцыйны суд Расеі пастанавіў, што перавышэньне колькасьці ўдзельнікаў масавай акцыі не зьяўляецца дастатковай падставай для прыцягненьня да адказнасьці яе арганізатараў.

Такое рашэньне абвясьціў сёньня старшыня суду Валеры Зоркін па выніках разгляду звароту жыхара Тулы. Сяргей Каткоў прасіў праверыць канстытуцыйнасьць артыкулаў расейскага заканадаўства, згодна зь якім за перавышэньне колькасьці ўдзельнікаў мітынгу штрафуюць яго арганізатараў.

На думку суду, падставы для прыцягненьня да адказнасьці арганізатараў масавай акцыі ўзьнікаюць толькі ў тым выпадку, калі перавышэньне колькасьці яе ўдзельнікаў стварае рэальную пагрозу грамадзкаму парадку.
XS
SM
MD
LG