Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч зноў пацьвердзіў, што памілаваньня не папросіць


Мікола Статкевіч даслаў з турмы новы ліст жонцы Марыне Адамовіч. Са зьместам ліста знаёміць сайт statkevich.org --> http://statkevich.org

«Сёньня ад імя начальніка атраду аб’явілі вымову па штучна прыцягнутай нагодзе. Наколькі я разумею, з улікам шклоўскага вопыту, на гэтым справа ня спыніцца...»

Аўтары сайту мяркуюць, што гэты ліст пацьвярджае інфармацыю пра тое, што ціск на Міколу Статкевіча ў турме ўзмацняецца.

Палітык лічыць «сапраўднай прычынай усяго гэтага — прымусіць мяне напісаць прашэньне аб памілаваньні». Ён пацьвярджае, што ня будзе пісаць такое прашэньне.

Далей Статкевіч пісаш, што накіраваў «заяву ў Магілёўскую абласную пракуратуру з нагоды гэтага спагнаньня, дзе таксама ўзгадваю пра сапраўдную прычыну гэтай «вымовы».

Палітык просіць за яго не хвалявацца і жартуе «... і ў тутэйшым ШІЗА я ужо сядзеў — нічога новага для мяне тут няма, калі нават і давядзецца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG