Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыўся зьезд БАЖ


18 траўня ў гатэлі «Менск» прайшоў зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Галоўнай палітычнай падзеяй, якая карэнным чынам адбілася на становішчы незалежных мэдыяў, стала прэзыдэнцкая выбарчая кампанія 2010 году.

Яна стала беспрэцэдэнтнай па маштабах рэпрэсій у дачыненьні да асобных журналістаў і цэлых рэдакцыйных калектываў», — адзначаецца ў дакумэнтах зьезду.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў супраць сямі журналістаў і сяброў БАЖ былі пачаты крымінальныя справы. Дагэтуль сябра Рады БАЖ Павал Севярынец адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі, пад крымінальным пакараньнем і наглядам знаходзяцца Сяргей Вазьняк, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп. Была вымушаная пакінуць краіну Натальля Радзіна.

Падчас і пасьля выбараў журналісты сутыкнуліся з масавымі затрыманьнямі, зьбіцьцём, ператрусамі. Пасьля выбараў улады выкарысталі крымінальны перасьлед па абвінавачаньні ў паклёпе на прэзыдэнта і ў яго зьнявазе.



Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» дзейнічае з 1995 году. Яна аб’ядноўвае 1030 чалавек, зь іх 490 — у рэгіёнах, 540 — у Менску. З 1997 года БАЖ зьяўляецца асацыяваным сябрам Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ). У 2003 годзе Усясьветная асацыяцыя газэт (WAN) узнагародзіла БАЖ Залатым пяром Свабоды (Golden Pen of Freedom prize). У сьнежні 2004 года Эўрапейскі парлямэнт уганараваў БАЖ прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». У 2011 годзе арганізацыя атрымала ўзнагароду Свабоды Атлянтычнай Рады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG