Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: Удальцоў і Навальны – вязьні сумленьня


Amnesty International logo in English

Amnesty International logo in English

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала расейскіх апазыцыйных актывістаў Аляксея Навальнага і Сяргея Ўдальцова – вязьнямі сумленьня.

Пра гэта ў чацьвер заявіў «Інтэрфаксу» кіраўнік расейскага аддзяленьня Amnesty International Сяргей Нікіцін.

З 6 па 9 траўня, калі ў Маскве праходзілі масавыя акцыі пратэсту апазыцыі, Навальнага і Ўдальцова некалькі разоў затрымлівалі. Потым іх зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні паліцыі і пакаралі 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту кожнага.

Таксама сёньня Amnesty International адмовілася надзяліць статусам вязьня сумленьня беларускага актывіста Сяргея Каваленку, які адбывае турэмнае зьняволеньне тэрмінам два гады і адзін месяц за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы ў Віцебску ў 2010 годзе.

Паводле эўрапарлямэнтара Марэка Мігальскага, які шэфствуе над Каваленкам у рамках кампаніі Libereco-Partnership for Human Rights, у выпадку беларускага актывіста арганізацыя вырашыла прыняць да веры паказаньні супрацоўнікаў міліцыі, якія заявілі, што Каваленка аказваў ім пры затрыманьні супраціў.

XS
SM
MD
LG