Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары

Кароткачасовыя дажджы, уначы магчымыя навальніцы, тэмпэрутура днём 12-19 градусаў цяпла.
Сёньня ў Беларусі і сьвеце

У Віцебскім абласным судзе мае аднавіцца разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі

Адзначаецца Міжнароды дзень музэяў. Традыцыйнай стала ў сувязі з гэтым таксама правядзеньне музэйнай ночы. Многія сталічныя музэі будуць адчыненыя да позьняй ночы і рыхтуюць спэцыяльныя праграмы.

У Нацыянальным мастацкім музэі праграма пачнецца а 19-й і будзе працягвацца да гадзіны начы. Можна будзе наведаць лекцыю «Апакаліпсіс адмяняецца» (чаму ня будзе канца сьвету) або канцэрт джазавай сьпявачкі Шэйлы Купер (уваход 25 тысяч, на канцэрт – 200 тысяч).

Нацыянальны гістарычны музэй будзе працаваць да 23 гадзін. Праграма прысьвечаная часам напалеонаўскіх войнаў. (Уваход вольны).

У Музэі вялікай айчыннай вайны ад 18 да 22 будзе можна пабачыць партызанскі лягер са створанай ў поўную велічыню зямлянкай. (Цану ўваходу адміністрацыя яшчэ вызначае).

У Музэі Якуба Коласа можна будзе сустрэцца зь яго малодшым сынам , паслухаць коласаўскія вершы ў выкананьні школьнікаў, будзе таксама канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага хору. (Уваход 3 тысячы)

У амэрыканскім Кэмп Дэвідзе адбудзецца традыцыйны саміт лідараў краінаў вялікай васьмёркі. Расею будзе прадстаўляць Дзьмітры Мядзьведзеў – ужо ў ролі прэм'ера.
Таксама ў гэты дзень

1924 – у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 – пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1954 - уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя па правах чалавека.

1989 - Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Літвы.
У гэты дзень нарадзіліся

1888 --Ганна Барысевіч, адна з сусьветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень

1920 ― Ян Павал II, рымскі папа.

1938 – Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор, рэктар Беларускай акадэміі музыкі.

1958 ― Ян Максімюк, беларускі перакладчык, літаратар, журналіст.

1972 ― Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурта Neuro Dubel.
У гэты дзень памерлі

1800 --Аляксандар Сувораў, расейскі вайсковец.

1910 -- Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.
Мінус 365

Статкевіч — Эўропе: «Не давайце рэжыму грошай, інакш будуць новыя палітвязьні»

Палітвязень Мікіта Ліхавід трапіў у карцэр

Менскія тралейбусы зламаліся ў Малдове

Хочаце крэдыт? Прадайце "фамільнае срэбра"!

Цытата на памяць

“Беларусы ў прынцыпе нацыя памяркоўная. А шалёнасьць нашая ў тым, што, паводле словаў аднаго добрага чалавека, у беларуса заўсёды дуля ў кішэні. І шалёнасьць наша ў тым і палягае: у беларуса заўсёды ёсьць дуля ў кішэні. “
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG