Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, Літве і Расеі


Берасьцейскія праваабаронцы зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС у трох краінах — Беларусі, Літве і Расеі.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.

Як кажа спадар Вялічкін, збор подпісаў праводзіцца ў межах акцыі «Нам жыць, нам вырашаць: НЕ — новым Фукусімам і новым Чарнобылям!»

Подпісы будуць накіраваныя ўрадам Беларусі, Літвы і Расеі. У звароце да ўрадаў гэтых краін падпісанты просяць прыпыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС у Беларусі, Вісагінскай — у Літве і Балтыйскай — у Калінінградзкай вобласьці Расеі да правядзеньня рэфэрэндуму ў гэтым пытаньні.

Уладзімер Вялічкін кажа, што падпісанты звароту ня згодныя з будаўніцтвам АЭС у Беларусі і на сумежных тэрыторыях:

«Я сам адпрацаваў 6 месяцаў у Чарнобыльскай зоне, многія там і больш былі. А зараз чарнобыльцаў нават мінімальна ільготамі ня могуць забясьпечыць. Таму мы падтрымліваем ініцыятывы супраць небясьпечных атамных праектаў, бо гэта пагроза для Беларусі».
XS
SM
MD
LG