Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракамэнтавала адмову Amnesty International прызнаць Сяргея Каваленку вязьнем сумленьня.

Сурвіла: «Рада БНР вельмі крытычна ўспрыняла адказ Amnesty International эўрадэпутату Міхальскаму ў справе Сяргея Каваленкі.

Замест таго, каб бараніць правы чалавека – здавалася б, гэта галоўная мэта Amnesty International – арганізацыя заняла пазыцыю на баку рэжыму Лукашэнкі, які ўсе 18 гадоў свайго кіраваньня пасьлядоўна зьдзекуецца над сваім народам, зьнішчае чалавечыя правы. Спасылка на «супраціў міліцыянтам» увогуле выглядае цынічна – вядома, што Сяргея Каваленку ў часе затрыманьня жорстка зьбілі менавіта супрацоўнікі міліцыі.

Як старшыня Рады БНР, я, безумоўна, буду зьвяртацца ў Amnesty International з настойлівай просьбай перагледзіць сваё рашэньне і заклікаю зрабіць гэта ўсіх, каму неабыякавы лёс палітычнага вязьня.

Тут хачу адзначыць, што я, і сябры Рады БНР неаднаразова зьвярталіся ў справе Сяргея Каваленкі да заходніх палітыкаў, і нязьменна сустракалі разуменьне сытуацыі. Рада БНР лічыць, што Сяргей Каваленка (як і іншыя палітычныя вязьні) павінен быць неадкладна вызвалены».
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG