Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне скралі рэклямны плякат «Белсату»


Плякат да крадзяжу.
Плякат да крадзяжу.

Паводле прэсавай службы тэлеканалу «Белсат», Служба бясьпекі Ўкраіны аказала ціск на мясцовыя органы ўлады гэтай краіны, каб яны перашкаджалі рэклямнай кампаніі «Белсату».

Тэлеканал «Белсат», які вядзе трансьляцыю ў Беларусі з польскай тэрыторыі, 1 красавіка сёлета пачаў рэклямную кампанію ва Ўкраіне, непадалёк памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. У чатырох месцах (агулам іх мусіла быць пяць) вывесілі вялікія банэры з выяваю будзільніка і лёзунгам «Абудзіся, Беларусь».

Паводле прэсавай службы «Белсату», зь першага дня кампаніі на мясцовыя органы ўлады неафіцыйна аказваецца ціск з боку Службы бясьпекі Ўкраіны, а мэта дзеяньняў СБУ — схіліць органы мясцовага самакіравання да таго, каб зьняць рэкляму або хаця б зьмяніць дэвіз кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG