Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тэракт на рынку з 19 мёртвымі — 24 гады


Уладзікаўказ. 2006 год

Уладзікаўказ. 2006 год

На 24 гады асуджаны арганізатар тэракту на Цэнтральным рынку Ўладзікаўказу ў верасьні 2010 году. Паводле рашэньня Вярхоўнага суду Паўночнай Асэтыі Алі Даўрбекаў 6 гадоў павінен адбыць у турме, астатні тэрмін правесьці ў калёніі строгага рэжыму.

Як устанавілі сьледзтва і суд, жыхар Інгушэтыі ў 2008 годзе уступіў у банду «Магас», якая дзейнічала на тэрыторыі Назранскага раёну. Выконваючы ўказаньні кіраўнікоў, Даўрбекаў вырабіў выбуховае прыстасаваньне. Бомбу, якая была закладзеная ў аўтамабіль «Волга», прыпаркаваны ля уваходу на рынак, прывёў у дзеяньне тэрарыст-сьмяротнік Магамэд Мальсагаў. Ён прыбыў ва Ўладзікаўказ з Інгушэтыі ў суправаджэньні Даўрбекава і іншых баевікоў. У выніку выбуху загінулі 19 чалавек, 233 былі параненыя.

За тэракт у менскім мэтро ў 2011 годзе да сьмяротнага пакараньня былі асуджаныя два чалавекі, прысуд неўзабаве быў прыведзены ў выкананьне. У выніку менскага тэракту загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG