Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народную прыватызацыю» панясуць на прадпрыемствы


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

На буйныя заводы, фабрыкі і камбінаты Менску, Салігорску, Горадні і Бабруйску цягам бліжэйшага месяца актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі панясуць праграму «Народная прыватызацыя». Пра гэта сёньня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі партыйны лідэр Анатоль Лябедзька:

«Мы хочам выцягнуць на размову людзей з найбуйнейшых прадпрыемстваў, каб яны параўналі нашыя падыходы да прыватызацыі і ўладныя. А таксама пачуць іхныя меркаваньні, як яны бачаць гэты працэс. У нашай праграме няма інтарэсаў ні лукашэнкаўскіх, ні пуцінскіх. А ёсьць толькі інтарэсы працоўных і пэнсіянэраў, якія раней тут працавалі».
XS
SM
MD
LG