Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Напярэдадні ўлады Менску забаранілі ўсе імпрэзы, якія плянавала зладзіць ЛГБТ-супольнасьць.

Мэты акцыяў, якія праводзяцца па ўсім сьвеце ў гэты дзень:

процідзеяньне любому фізычнаму, маральнаму гвалту ў адносінах да людзей зь іншай сэксуальнай арыентацыяй або гендэрнай ідэнтыфікацыяй;

праява салідарнасьці з усімі прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасьці ў сьвеце, у тым ліку там, дзе яны ня маюць магчымасьці выступаць за свае правы;

правядзеньне больш шырокай кампаніі па абароне правоў чалавека.

Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй адзначаецца 17 траўня, бо ў гэты дзень ў 1990-м годзе гомасэксуальнасць была выключана зь Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў.

14 траўня стала вядома, што Менгарвыканкам забараніў усе тры пікеты, якія плянавалася зладзіць з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй.

Кіраўнік парталу «Гей-Беларусь» Сяргей Андросенка падставы для адмоваў называе надуманымі:

«Пікет колькасьцю ўдзельнікаў да 10 чалавек у парку Дружбы народаў забаранілі на той падставе, што быццам бы, паводле адміністрацыі Першамайскага раёну, менавіта 17 траўня ў парку „будзе праводзіцца рамонт малых архітэктурных формаў, сцэнічнай пляцоўкі і касьба травы“. Пікет пад назовам „Прывітаньне Аляксандру Стральцову ад геяў, лесьбіянак і іх сяброў“ за 50 мэтраў ад уваходу ў офіс партыі БНФ забаранілі ў адпаведнасьці з артыкулам 9 Закону аб масавых мерапрыемствах. Атрымалася, што ад сядзібы БНФ адышлі на 50 мэтраў, але падышлі бліжэй да іншага распарадчага і выканаўчага органу. Пікет колькасьцю да 10 чалавек на Нямізе, на думку сталічных уладаў, будзе перашкаджаць функцыянаваньню ўстановаў гораду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG