Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нарвэгіі больш ня будзе дзяржаўнай рэлігіі


Сярэднявечная царква ў Нарвэгіі

Сярэднявечная царква ў Нарвэгіі

Нарвэскія дэпутаты прагаласавалі за канстытуцыйную папраўку, згодна зь якой Эвангеліцка-лютэранская царква Нарвэгіі з 21 траўня 2012 году будзе аддзеленая ад дзяржавы.

Ад гэтага часу нарвэскі ўрад ня будзе займацца прызначэньнем біскупаў і пробстаў (старэйшых пастараў), а эвангеліцкае лютэранства страціць статус дзяржаўнай рэлігіі.

Тым ня менш нарвэская царква пакіне за сабой некаторыя прывілеі, — у прыватнасьці, нарвэскія сьвятары захаваюць за сабой статус дзяржаўных службоўцаў, а адказнасьць за падтрыманьне царкоўных будынкаў у належным стане будзе па-ранейшаму ляжаць на дзяржаве.

Палітычныя спрэчкі аб аддзяленьні царквы ад дзяржавы вяліся ў Нарвэгіі з 1840 г. Аднак прынцыповая згода па гэтым пытаньні была дасягнутая толькі ў 2008 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG