Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільму пра сталінскія рэпрэсіі адмовілі ў залі


Аўтар ідэі фільму Канстанцін Жукоўскі
Аўтар ідэі фільму Канстанцін Жукоўскі

У Гомелі гатэль «Турыст» скасаваў дамову з арганізатарамі прэзэнтацыі дакумэнтальнага фільму «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён».

Фільм, які меліся паказаць 19 траўня, апавядае пра рэпрэсіі сталінскіх часоў у Гомельскай вобласьці. Паводле БелаПАН, паказ фільму спрабавала зладзіць кааліцыя грамадзкіх арганізацый «Наша альтэрнатыва».

Аўтар ідэі фільму Канстанцін Жукоўскі: «Ніякіх праблем дагэтуль не было, але сёньня, 16 траўня, мне патэлефанавалі з гатэлю і паведамілі, што дамову разарвалі, прапанавалі забраць грошы. Сказалі, што ў канфэрэнц-залі заплянаваны рамонт, хаця днём раней пра гэта не было гаворкі».

Фільм «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён» быў зьняты на падставе расказаў ахвяраў і сьведак рэпрэсій, а таксама іх сваякоў. У фільме прыводзяцца сьведчаньні пра масавыя расстрэлы жыхароў Гомельскай вобласьці, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС. На прэзэнтацыю фільму запрасілі прадстаўнікоў КДБ, ідэалягічных аддзелаў органаў улады і БРСМ. Зь імі арганізатары паказу зьбіраліся правесьці грамадзкую дыскусію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG