Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канскі кінафэстываль, самы вялікі кінафэстываль у сьвеце, адкрыўся паказам фільму рэжысэра Ўэса Андэрсана «Каралеўства Ўзыходзячага месяца». Гэтая камэдыя будзе спаборнічаць з дваццаць адным фільмам з усёй плянэты за галоўны прыз фэстывалю — Залатую пальмавую галіну.

Фэстываль сёлета адзначаны крытыкай, што сярод рэжысэраў конкурсных фільмаў няма ніводнай жанчыны. З гэтай нагоды шэраг вядомых жанчынаў-рэжысэраў апублікавалі адкрыты ліст у францускай газэце «Лё Монд», у якім абвінавацілі арганізатараў у гэндэрнай перадузятасьці.

Журы сёлета ўзначальвае італьянскі рэжысэр і ляўрэат Залатой пальмавай галіны Нані Марэці.

«Беларусьфільм» прадставіць уласны павільён. У межах фэстывалю будуць паказаныя ажно дзьве стужкі, зьвязаныя зь Беларусьсю: у конкурснай частцы фільм Сяргея Лазьніцы «Ў тумане» (паводле Васіля Быкава) і «Жыве Беларусь» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча — у межах кінакірмашу.
XS
SM
MD
LG