Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі тэхнічны прэм’ер-міністар


Панаёціс Пікрамэнас

Панаёціс Пікрамэнас

Прэзыдэнт Грэцыі Караляс Папульяс прызначыў новым часовым прэм’ер-міністрам краіны старшыню Вышэйшага адміністрацыйнага суду Панаёціса Пікрамэнаса.

Ён узначаліць гэтак званы «тэхнічны» ўрад Грэцыі на некалькі тыдняў, да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, якія пройдуць 17 чэрвеня. Паводле апытаньняў, перамогу на новых выбарах могуць атрымаць ультралевыя сілы, якія выступаюць супраць бюджэтных скарачэньняў, за скасаваньне пагадненьняў з Эўразьвязам і МВФ, што, хутчэй за ўсё, прывядзе да выхаду Грэцыі з Эўразоны.

Грэцыя перажывае востры пазыковы крызіс.
XS
SM
MD
LG