Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прызначаны суд над былым палітвязьнем Васілём Парфянковым


Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

29 траўня ў Першамайскім судзе Менску пачнецца суд над былым палітвязьнем Васілём Парфянковым.

Пра гэта 16 траўня Парфянкова праінфармавалі ў Першамайскім судзе. Удзельніка Плошчы абвінавачваюць у парушэньні парадку прафіляктычнага нагляду, які быў усталяваны адносна яго ў студзені. Васілю Парфянкову пагражае ад 6 месяцаў арышту да году зьняволеньня ў калёніі.

Васіля Парфянкова адным зь першых асудзілі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году. Актывіст дэмакратычнага руху атрымаў 4 гады зьняволеньня, пакараньне адбываў у Аршанскай калёніі. У сярэдзіне 2011 году быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам. Увосень і ўзімку 2011 году Васіль Парфянкоў браў удзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, затрымліваўся міліцыяй. 5 студзеня судзьдзя Першамайскага суду Сяргей Бандарэнка на запыт міліцыі прысудзіў паставіць Васіля Парфянкова на прафіляктычны нагляд. Гэты ж судзьдзя будзе разглядаць і справу Васіля Парфянкова аб нібыта парушэньні ім правілаў прафіляктычнага нагляду.

Пад прафіляктычным наглядам ужо знаходзяцца ўдзельнікі Плошчы Ўладзь Яроменак і Павал Вінаградаў. Аляксандар Малчанаў пакараны 1,5 гадамі зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў крадзяжы мэталалому.
XS
SM
MD
LG