Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд прыняў бок Мін’юсту, а не Хрысьціянскай дзелавой ініцыятывы


16 траўня Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Мін’юсту вынесьці папярэджаньне Хрысьціянскай дзелавой ініцыятыве.

ХДІ ачольвае сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Георгі Дзьмітрук.

Адной з падставаў для папярэджаньня стала тое, што блянк ХДІ не адпавядае афіцыйным стандартам СТБ.

Дзьмітрук кажа, што стандарт СТБ — тэхнічны, а не прававы дакумэнт, і ён нідзе не апублікаваны. Да таго ж, маўляў, блянк самога Мін’юсту таксама не адпавядае СТБ — на ім тэлефонныя нумары пазначаныя не ў міжнародным фармаце і няма інфармацыі пра камэрцыйныя рахункі міністэрства.

Але прадстаўнікам ХДІ, якія зьвярнулі ўвагу на гэта, паведамілі, што гэта ня іх справа, адзначае прэсавая служба БХД.

Таксама папярэджаньне Мін’юсту грунтуецца на тым, што ХДІ ў сваёй справаздачы нібыта не падала зьвесткі пра ўсе мерапрыемствы, праведзеныя за мінулы год. Разам з тым супрацоўнік міністэрства Харытон ня змог назваць, пра якія канкрэтна мерапрыемствы (іх даты, месца і зьмест) не паведаміла ХДІ. Пры гэтым ён заявіў, што арганізацыя мусіць таксама падаваць зьмест усіх тэлефонных размоў і ліставаньня, якія вяліся ад імя ХДІ. Гэта «зьяўляецца ўмяшаньнем у справы арганізацыі і наўпрост супярэчыць закону аб грамадзкіх арганізацыях», зьвяртае ўвагу прэсавая служба БХД.
XS
SM
MD
LG