Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе адкрыўся працэс у справе Раткі Младзіча


Ратка Младзіч

Ратка Младзіч

Былы камандуючы арміяй басьнійскіх сэрбаў генэрал Ратка Младзіч нясе адказнасьць за генацыд і этнічныя чысткі ў Босьніі падчас вайны на Балканах у першай палове 1990-х гадоў.

З такімі абвінавачаньнямі выступіў пракурор Дэрмат Грум на працэсе ў справе Младзіча, які адкрыўся сёньня ў Міжнародным трыбунале ў Гаазе.

Чакаецца, што выступ пракурора працягнецца 2 дні. Пракурор павінен абгрунтаваць усе 11 абвінавачаньняў у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці, вылучаных у дачыненьні да Младзіча. На былога генэрала, у прыватнасьці, ускладаецца адказнасьць за забойства каля васьмі тысяч басьнійскіх мусульман у Срэбраніцы ў 1995 годзе.

Ратку Младзічу цяпер 70 гадоў. Больш за 15 гадоў ён хаваўся ад правасудзьдзя, аднак у траўні летась быў арыштаваны ў Сэрбіі і экстрадаваны ў Гаагу. Ён абвяргае ўсе абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG