Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зьбіраюцца пратэставаць супраць «дадаваньня кальцыю ў малако».

Па дазвол у гарвыканкам на правядзеньне пікету з назвай «Чыноўнікі, вярніце мне чыстае малако» зьвярнуўся магілёўскі пэнсіянэр Міхаіл Шараметаў. У заяўцы ён пазначыў, што ў яго акцыі возьмуць ўдзел да 20 чалавек.

Выдаткі на правядзеньне пікету — аплата паслугаў міліцыі, камунальнікаў і мэдыкаў — заяўнік ускладае на, як пазначана ў заяўцы, тых вінаватых, якія дапускаюць дабаўленьне кальцыю ў малочныя прадукты.

«Дадаюць у малако кальцый, кажуць, што гэта карысна для здароўя. А кошт малака пры гэтым узрастае. Каму патрэбнае такое малако? Пікету, хутчэй за ўсё, не дазволяць, але праблема ж ёсьць. З нас проста зьдзекуюцца», — зазначае Міхаіл Шараметаў.

Свой пікет спадар Шараметаў плянуе правесьці 2 чэрвеня ля магілёўскага кінатэатру «Радзіма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG