Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве апазыцыянэрам уручаюць позвы ў ваенкамат


У Маскве каля станцыі мэтро «Барыкадная» працягваюць зьбірацца ўдзельнікі акцыі апазыцыі «АкупайАбай», лягер якіх на Чыстых прудах быў сёньня раніцай разагнаны паліцыяй.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер там знаходзяцца каля 40 чалавек. Супрацоўнікі паліцыі, якія прыбылі на двух аўтобусах, пакуль ня ўмешваюцца ў тое, што адбываецца.

У той жа час улады Масквы папярэджваюць апазыцыянэраў, што спробы арганізаваць новы лягер будуць спыняцца праваахоўнымі органамі.

23 чалавекі, затрыманыя сёньня раніцай пры разгоне лягера на Чыстых прудах, па-ранейшаму знаходзяцца ў аддзяленьнях паліцыі. У некалькіх затрыманых забралі пашпарты і ўручылі позвы ў ваенкаматы, паведамляе ў Твітэры адзін з актывістаў Аляксей Верашчагін.

Учора Басманны суд абавязаў улады ліквідаваць апазыцыйны лягер. Напярэдадні паліцыя запатрабавала ад апазыцыянэраў вызваліць тэрыторыю да поўдня сёньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG