Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е

У Беларусі чакаецца пацяпленьне, да 23 градусаў, але сыноптыкі прагназуюць дажджы.

У Беларусі і сьвеце:

У менскім мастацкай галерэі "Беларт" (вул. Маркса, 8) адбудзецца адкрыцьцё сумеснай выставы "Мэтамарфозы" жывапісу Джузэпэ Атыні (Італія) і Сяргея Цімохава (Беларусь). Пачатак а 17-ай.

У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) адбудзецца літаратурны вечар "Шлях да Быкава". Пачата а 17-ай.

У менскай галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя кніг Сяргея Пясецкага, упершыню перакладзеных на расейскую. У праграме мерапрыемства шпіёнская касцюмаваная гульня, створаная па матывах кніг Сяргея Пясецкага. Пачатак – 18.30.

Не прапусьціце:

У вечаровым эфіры – перадача «Паштовая скрынка 111» - агляд лістоў на Свабоду, падрыхтаваны Валянцінам Жданко. І перадача Яна Максімюка «Званочкі».
Гэты дзень у гісторыі:


1674: Ян Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1686: Паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.

1804: Напалеон I абвешчаны імпэратарам.

1889: Упершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газэце «Минский листок»).

1986: У Горадні адкрыты Дом-музэй М. Багдановіча.

У гэты дзень нарадзіліся:


1755 — Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзеяч ВКЛ.

1955: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.

1957: Юры Шаўчук, расейскі паэт і рок-музыка.

У гэты дзень памерлі:

1926 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт.

1979: Яўсей Канчар, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, адзін з арганізатараў Усебеларускага зьезду 1917 году.

Цытата на памяць:

"Добра быць коласам, але шчасьлівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?"

Максім Багдановіч

Год таму ў загалоўках на сайце Свабоды:

Павал Севярынец: "Ёсьць людзі, якім значна цяжэй..."

Магілёўскі будаўнік хоча, каб міністар патлумачыў словы «казёл» і «вашывыя»

Ірына Халіп: Я лічу мужа нацыянальным героем
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG