Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар «Мусарка» пайшоў у міліцыю


25-гадовы Іван Амельчанка, які пажартаваў з апэратара ў цывільным на сёлетнім “Чарнобыльскім шляху”, вырашыў больш не хавацца і пайсці на размову да міліцыянтаў.

Падчас “Чарнобыльскага шляху” Амельчанка з самаробным плякатам стаў каля службоўца ў цывільным, які здымаў акцыю на відэа. Жарт маладога чалавека хутка стаўся хітом інтэрнэту.



Хлопец распавёў, што вырашыў пайсьці на размову да міліцыянтаў, бо яму надакучыла іх павышаная ўвага: прыходзілі дадому, прыяжджалі ў вёску да бацькоў, апытвалі мясцовых жыхароў, сочаць за мабільным.

Амельчанку выклікалі на гутарку нібыта па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году (справа ўжо закрытая). Ён гатовы, што яму могуць прысудзіць 15 дзён арышту па сфабрыкаваным пратаколе, напрыклад, за лаянку матам. Нягледзячы на гэта, сказаў, што пра свой учынак не шкадуе.

У апорны пункт у мікрараёне "Лошыца" яго выклікалі на 15:00. Амельчанка ўзяў з сабой на гутарку адваката, але таго ў пастарунак не пусцілі. З апорнага пункту Івана Амельчанку накіравалі ў Ленінскае РУУС, куды ён зайшоў прыкладна а 16:30. Як паведамляе тэлеканал Белсат, увечары Іван Амельчанка яшчэ знаходзіўся ў РУУС.

Перад тым, як пайсьці на размову ў пастарунак, Амельчанка даў інтэрвію Белсату.

XS
SM
MD
LG