Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь па тэмпах інфляцыі — лідэр у СНД


Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, па выніках першых чатырох месяцаў Беларусь па-ранейшаму застаецца лідэрам па тэмпах інфляцыі сярод краінаў СНД. Хоць краіне ўдалося пазьбегнуць леташняй гіпэрінфляцыі, Беларусь і сёлета рэзка выдзяляецца фоне суседніх краінаў па росьце цэнаў.

За студзень — красавік 2012 спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 6,8%, у той час як у Расеі — толькі на 1,8%, Казахстане — на 1,7%, Украіне — на 0,7%. Афіцыйная інфляцыя таксама найвышэйшая ў Беларусі — 1,7%. За ёй ідзе Казахстан — 0,7% і Расея — 0,3%. Ва Ўкраіне спажывецкія цэны ў красавіку засталіся на ўзроўні сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG