Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі будуць новыя выбары


На выбарчым участку 6 траўня

На выбарчым участку 6 траўня

У Грэцыі праваліліся спробы стварыць кааліцыйны ўрад – паведаміў лідэр адной з кансэрватыўных партыяў Панас Каменас. У сувязі з гэтым у краіне будуць праведзеныя паўторныя выбары ў парлямэнт.

Прэзыдэнт Грэцыі Караляс Папульяс ў аўторак правёў сустрэчу з кіраўнікамі партыяў, якія прайшлі ў парлямэнт па выніках выбараў 6 траўня.

Напярэдадні кіраўнікі трох партый, якія занялі першыя месцы на выбарах, спрабавалі сфармаваць кааліцыйны ўрад, але беспасьпяхова. Пасьля правалу гэтых спробаў Папульяс выступіў зь ідэяй стварыць урад з паважаных асобаў.
XS
SM
MD
LG