Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сузаснавальнік Facebook хоча грамадзянства Сынгапуру


Адзін з сузаснавальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook Эдуарду Савэрын адмовіўся ад амэрыканскага грамадзянства. Паводле яго, такім чынам ён зможа ашчадзіць сотні мільёнаў даляраў на падатках ЗША.

Паводле Савэрына, больш практычна стаць грамадзянінам Сынгапуру, бо ён плянуе жыць там. Сынгапур ня мае падатку на прырост капіталу. Народжаны ў Бразыліі Савэрын пакінуў Facebook пасьля канфлікту зь іншым сузаснавальнікам Маркам Цукербергам. Лічыцца, што ён валодае чатырма адсоткамі Facebook і яго ўласны капітал складае каля 2 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG