Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басманны суд Масквы пастанавіў ліквідаваць лягер апазыцыі на Чыстапрудным бульвары. Гэтае месца атрымала нефармальную назву «ОккупайАбай». Паліцыя абяцае пачаць знос лягеру, як толькі атрымае рашэньне суду.

Суд задаволіў адпаведны пазоў мясцовых жыхароў.

«Рашэньне будзе выкананае ў самыя кароткія тэрміны», — паведаміў журналістам намесьнік начальніка Упраўленьня ўнутраных справаў Уладзімір Лядоўскі. Паводле Лядоўскага, удзельнікам акцыі растлумачаць, што яны парушаюць правапарадак, і калі яны не падпарадкуюцца, у іх дзеяньнях будзе склад адміністрацыйнага правапарушэньня паводле артыкулу пра непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў паліцыі.

Акцыя «ОккупайАбай» у межах кампаніі «За сумленныя выбары» працягваецца кругласутачна ўжо тыдзень. Да вечара там зьбіраюцца некалькі тысячаў чалавек. Яны праводзяць палітычныя дыскусіі і сэмінары, сьпяваюць песьні, гуляюць па бульвары зь белымі стужачкамі на адзеньні.
XS
SM
MD
LG